Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)
![Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1481654508.jpg.webp?itok=cYo5L7w5)
Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за 4,8 млн долараў на аўкцыёне Julien's Auctions у Лос-Анджэлесе. Менавіта ў ёй амерыканская актрыса 19 траўня 1962 года праспявала Happy Birthday на святкаванні ў гонар дня народзінаў прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі (праз два з паловай месяца актрысы не стала). Арганізатары прадстаўлялі гэты лот, як "важную частку поп-культуры" і спадзяваліся атрымаць за яго 2-3 млн долараў, піша брытанская газета Guardian.
Вядома, што сукенку Манро набыў музей калекцыянера Роберта Рыплі. Спачатку новы экспанат можна будзе пабачыць у Галівудзе.
![Легендарную напаўпразрыстую сукенку Мэрлін Манро прадалі за $4,8 млн (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/1481653788.jpg)
Фота: АР