Легендарнаму грамадскаму дзеячу Барысу Кіту — 106 гадоў

Легендарнаму грамадскаму дзеячу Барысу Кіту — 106 гадоў

Сёння спаўняецца 106 гадоў беларускаму навукоўцу і выбітнаму грамадскаму дзеячу Барысу Кіту. Яго дзяцінства і маладосць прайшлі ў Беларусі, дзе ён займаўся педагагічнай і асветніцкай дзейнасцю. Напрыканцы Другой сусветнай вайны Барыс Кіт вымушаны быў эміграваць на Захад — спачатку ў Нямеччыну, а затым у Злучаныя Штаты. Там ён змог цалкам раскрыць свой навуковы патэнцыял. Барыс Кіт у свой час займаўся даследаваннямі ў галіне астранаўтыкі, фізікі, хіміі і матэматыкі, быў заслужаным прафесарам Мэрылэндскага ўніверсітэта.

Таксама Барыс Кіт займаўся грамадскай дзейнасцю і дапамагаў беларусам у эміграцыі. У 1970-х гадах ён пераехаў у Нямеччыну і дагэтуль жыве ў Франкфурце-на-Майне ў доме састарэлых. Нягледзячы на свой век, Барыс Кіт не губляе бадзёрасці і аптымізму.

Нямецкі гісторыі і філосаф Фелікс Акерман напісаў у Фэйсбуку пра тое, як напярэдадні стэлефаноўваўся з імяніннікам. “Я патэлефанаваў яму сёння ў дом састарэлых у Франкфурце-на-Майне. Ён зняў слухаўку і сказаў мне з вялікай іроніяй: “Я ўсё яшчэ жывы. Ніколі не ведаеш, што будзе далей. Я бачыў усё ў сваім жыцці і я спадзяюся, заўтра будзе вялікае свята. Калі ласка, перадайце маё шанаванне ўсім людзям, якія дбаюць пра Беларусь!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі