Лебядок: Урачыстая рыторыка Лукашэнкі змянілася на міратворчую

Ягор Лебядок / Еврорадио
Ягор Лебядок / Еврорадио

Лукашэнка разлічваў выйсці пераможцам у вайне Расіі з Украінай, прычым, без асаблівага ўдзелу ў ёй Беларусі. Але пасля зрыву пуцінскага плана па хуткім захопе Украіны рыторыка Лукашэнкі з урачыстай змянілася на міратворчую, лічыць ваенны эксперт Ягор Лебядок.

"Увядзенне беларускіх войскаў зараз, з прычыны поўнай адсутнасці неабходнасці як для Беларусі, так і для Лукашэнкі, азначала б поўнае яго падпарадкаванне Пуціну", — піша Лебядок.

На думку эксперта, мабілізацыя ў Беларусі магчымая, але прычынамі яе ўвядзення будуць не ваенныя, а сацыяльна-эканамічныя. Да 15 сакавіка — калі ў сілу ўступіць новая Канстытуцыя, — Лукашэнка будзе прытрымливацца спакою, упэўнены эксперт.

Лебядок нагадвае, што ў 2023 годзе павінны адбыцца выбары ў склад непастаянных членаў Савета бяспекі ААН на 2024-2025 годы, а з 2007 года Беларусь — адзіны кандыдат ад Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы. Але патрапіць у арганізацыю для Беларусі будзе праблематычна, упэўнены эксперт.

"Пацешна ў святле ўсяго вышэй сказанага, што ў выпадку абрання ў склад СБ ААН МЗС Беларусі заяўляў, што "Беларусь будзе прасоўваць у СБ ААН у якасці асноўнага прыярытэту ідэю аб запуску шырокага міжнароднага дыялогу для аднаўлення даверу і ўмацаванні бяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі