Латвія дэмантавала пешаходны мост праз раку Сінюху на мяжы з Беларуссю

Латвія прыбрала пешаходны мост на мяжы з Беларуссю / vitvesti.by
Латвія прыбрала пешаходны мост на мяжы з Беларуссю / vitvesti.by

Латвійскі бок дэмантаваў пешаходны мост праз раку Сінюху на стыку з Беларуссю і Расіяй, піша газета "Витебские вести".

Па гэтай рацэ праходзіць беларуска-латвійская мяжа, якую ахоўвае Полацкі памежны атрад.

Яго афіцыйны прадстаўнік Дзяніс Глебка расказаў журналістам, што Даўгаўпілскае ўпраўленне Дзяржаўнай памежнай аховы МУС Латвіі загадзя папярэдзіла, што 24 лістапада адбудзецца дэмантаж пешаходнага моста.

"Латвійскі бок абумоўлівае неабходнасць дэмантажу моста правядзеннем работ па будаўніцтве інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры на латвійска-беларускай мяжы. Беларускі бок не бачыць мэтазгоднасці ў зносе моста", — дадаў Дзяніс Глебка.

Пасля пачатку міграцыйнага крызісу і беларускай падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны усе краіны-суседкі сталі ўмацоўваць мяжу з Беларуссю. Польшча паставіла на мяжы плот. Аналагічныя агароджы ставяць Літва і Украіна. Нядаўна пачала будаваць агароджу і Латвія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі