Лабарантак біяфака БДУ затрымлівалі за манікюр і БЧБ-цацку

Біялагічны факультэт БДУ

Біялагічны факультэт БДУ / wikimedia.org

На біялагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка, прайшлі затрыманні. Як піша "Наша Ніва", затрыманні адбыліся некалькі тыдняў таму, але вядома пра іх стала толькі цяпер.

На кафедры батанікі падчас працоўнага дня затрымалі дзвюх лабарантак. На руках адной з іх пабачылі бел-чырвона-белы манікюр, а ў другой на працоўным стале былі цацка з бел-чырвона-белымі крыламі і ўкраінскі сцяг.

Выглядае, што абедзвюх затрымалі па чыімсьці даносе.

Адна з лабарантак адбыла 15 сутак і выйшла на волю. Пра лёс другой пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі