Квота на 75% беларускай музыкі ў эфіры будзе адмененая?

Рашэнне аб зніжэнні квоты беларускай музыкі ў радыёэфіры з 75 да 50% можа быць прынятае ў бліжэйшы час. Цяпер рыхтуецца адпаведны праект дзяржаўнага рашэння, паведаміла "Интерфаксу" ананімная крыніца ў органах дзяржкіравання. Нібыта, гэта робіцца з мэтай паляпшэння канкурэнцыі "ў музычнай культуры". На думку чыноўнікаў, многія беларускія выканаўцы "застылі на адным узроўні, перасталі развівацца як творчыя асобы, памятаючы аб тым, што ў адпаведнасці з абавязковай квотай іх усё роўна будуць "круціць" у эфіры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі