Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

У пятніцу, 17 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў наступныя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,8675 да 1,8731 беларускага рубля. Вырас таксама і курс еўра — з 1,9788 да 1,9952 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2497 беларускага рубля (у чацвер — 3,2659).

Беларускі рубель апусціўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 лютагакурс долара таксама вырас — з 1,8650 да 1,8675 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 1,9716 да 1,9788 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі