16 лютага ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

16 лютага ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

У чацвер, 16 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў наступныя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,8650 да 1,8675 беларускага рубля. Вырас таксама і курс еўра — з 1,9716 да 1,9788 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2659 беларускага рубля (у сераду — 3,2805).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 15 лютага, курс долара знізіўся — з 1,8804 да 1,8650 беларускага рубля (ён апусціўся да ўзроўню студзеня 2016-га), курс еўра — з 1,9956 да 1,9716 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі