Курс долара ў Беларусі апусціўся да ўзроўню студзеня 2016 года

Курс долара ў Беларусі апусціўся да ўзроўню студзеня 2016 года

У сераду, 15 лютага, пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы знізіліся курсы ўсіх асноўных валют. Нацбанк вызначыў наступныя курсы па выніках таргоў. Курс долара знізіўся — з 1,8804 да 1,8650 беларускага рубля. Курс долара апусціўся да ўзроўню студзеня 2016 года. Панізіўся таксама і курс еўра — з 1,9956 да 1,9716 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2805 беларускага рубля (у аўторак — 3,2583).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 лютага курс долара знізіўся з 1,8891 да 1,8804 беларускага рубля, курс еўра таксама ішоў наніз — з 2,0111 да 1,9956 рубля.

Курс долара ў Беларусі апусціўся да ўзроўню студзеня 2016 года
Курс долара ў Беларусі апусціўся да ўзроўню студзеня 2016 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі