Курс еўра ў Беларусі ўжо меншы за 2 рублі

Курс еўра ў Беларусі ўжо меншы за 2 рублі

У аўторак, 14 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае зніжацца — з 1,8891 да 1,8804 беларускага рубля, курс еўра таксама зніжаецца — з 2,0111 да 1,9956 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2583 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2544).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,24%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 13 лютага, курс долара знізіўся — з 1,9028 да 1,8891 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0260 да 2,0111 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі