Курс долара ў Беларусі вырас на 75 рублёў, курс еўра — на 139

У чацвер, 20 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 75 рублёў — да 16 498. Курс еўра вырас на 139 рублёў і складае 18 337. Курс расійскага рубля знізіўся з 249,93 да 246,3 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,22%.

Нагадаем, валюта ў Беларусі імкліва даражэе увесь гэты тыдзень. У аўторак, 19 жніўня, долар падаражэў на 235 рублёў, а еўра  на 237. У сераду долар вырас на 164 рублі — да 16 423, а еўра — на 255 рублёў і складала 18 198. Курс расійскага рубля вырас з 246,66 да 249,93 беларускага.

Беларускія банкі прадаюць долар па 16 900, еўра — 18 850 рублёў. 

Расійскі рубель таксама працягвае таннець да долара і еўра. Адразу пасля таргоў на Маскоўскай біржы долар 20 жніўня падаражэў да 68 расійскіх рублёў, еўра — да 75.

У Казахстане тэнге абрынуўся да долара на 26% — з 188,36 тэнге за долар да 255,26. Гэта звязана з тым, што казахскі Нацбанк увёў свабодны курс і адмяніў валютны калідор.

Нафту сёння прадаюць па мінімальным кошце за апошнія 6 гадоў. Кошт WTI апусціўся да $40,65 за барэль, Brent — да $46,5 за барэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі