19 жніўня долар падаражэў на 164 рублі, еўра — на 225

У сераду, 19 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 164 рублі — да 16 423. Курс еўра вырас на 225 рублёў і складае 18 198. Курс расійскага рубля вырас з 246,66 да 249,93 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 1,21%.

Нагадаем, у аўторак, 18 жніўня, долар падаражэў на 235 рублёў — да 16 259, еўра — на 237 — да 17 973. Курс расійскага рубля вырас з 244,7 да 246,66 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі