Курс долара ў Беларусі вырас да трохтыднёвага максімуму
Грошы, ілюстрацыйнае фота
У выніку таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 верасня, курс долара вырас да максімуму за тры тыдні.
Курс еўра паказвае максімум за 19 дзён. Пры гэтым расійскі рубель апусціўся на месячны мінімум.
Вынікі валютных таргоў на БВФБ у аўторак 17 верасня:
Долары ЗША: 3,1986 (+0,0073 / +0,23%);
Еўра: 3,5566 (+0,0023 / +0,06%);
Расійскі рубель: 3,5019 (-0,0071 / -0,20%);
Кітайскі юань: 4,5284 (+0,0061 / +0,13%).
Курсы валют / banki24.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.