Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца
![Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-07t073215z_1671902575_rc123697aed0_rtrmadp_3_asia-currency-policy.jpg.webp?itok=rUfi3xUQ)
У аўторак, 13 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9959 да 1,9918 беларускага рубля, курс еўра падрос — з 2,4499 да 2,4530 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4455 беларускага (у панядзелак — 3,4423).
Як вядома, у канцы мінулага тыдня курс долара ў нашай краіне крыху падрос і дасягнуў 2 рублёў, аднак на бягучым тыдні пачалося зніжэнне.