Курс долара ў Беларусі 19 лютага нязначна вырас

Курс долара ў Беларусі 19 лютага нязначна вырас

У панядзелак, 19 лютага, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9600 да 1,9605 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў зніжацца — з 2,4557 да 2,4322 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4775 (у пятніцу — 3,4788) беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,22%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 лютага курс долара ЗША знізіўся з 1,9717 да 1,9600 беларускага рубля, курс еўра паменшаў з 2,4632 да 2,4557 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі