Курс долара 26 студзеня дасягнуў рэкордных 15100 рублёў (інфаграфіка)

У панядзелак, 26 студзеня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 190 рублёў — да 15100, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 16910, курс расійскага рубля знізіўся з 235,5 да 229,5 беларускага рубля. Адзначым, што курс долара так высока яшчэ не падымаўся.

Нагадаем, у пятніцу, 23 студзеня, курс долара вырас на 20 рублёў — да 14910, курс еўра знізіўся на 330 рублёў — да 16920, курс расійскага рубля вырас з 227,5 да 235,5 беларускага рубля.

Як мяняўся курс еўра і долара ў студзені 2015

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі