Вы тут

Курдская журналістка Жыян Алі распавяла пра тое, як яе выслалі з Беларусі

Жыян Алі / "Радыё Свабода"

Курдская журналістка Жыян Алі прыляцела ў мінскі аэрапорт 22 лістапада, каб зрабіць рэпартаж пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы, але яе не пусцілі ў Беларусь. Пра падрабязнасці свайго візіту журналістка распавяла ў інтэрв'ю "Радыё Свабодзе". 

Алі працуе на грамадскім канале NRT, які мае мільённую аўдыторыю ў іракскім Курдыстане і вяшчае на трох мовах. Па прылёце ў Беларусь у жанчыны забралі ўсе дакументы,у тым ліку дацкі пашпарт і брытанскую прэс-карту. Беларускія афіцэры размаўлялі з Алі больш за тры гадзіны, высвятляючы, хто яна і дзеля чаго прыляцела ў краіну. Алі патлумачыла, што жадае пагутарыць з мігрантамі і са свайго боку праінфармавала амбасаду Даніі, што будзе знаходзіцца ў Беларусі з 22 па 28 лістапада. 

У выніку журналістцы адмовілі ва ўездзе ў краіну, не патлумачыўшы прычыны. 23 лістапада Алі пасадзілі на самалёт у Стамбул са словамі: "Наша краіна не хоча вас у нашай краіне".

Жыян Алі адзначыла, што больш ніколі не хацела б наведваць Беларусь, бо "я не хачу быць у месцы, дзе калі ты просіш людскага абыходжання, цябе не разумеюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.