Вы тут

"Культурная сядзіба": акцёр, рэжысёр і "Божы промысел" Юрый Дзівакоў

"Культурная сядзіба" #22.

У адным інтэрв'ю акцёр і рэжысёр Юрый Дзівакоў назваў сябе "Божым промыслам". Маўляў, мог ён і не з'явіцца на гэтай зямлі. Але калі ўжо з'явіўся — дык не будзе сядзець сіднем, а будзе шукаць сваё прызначэнне і змагацца на баку сіл, якія яго сюды прывялі.

25 лістапада мы запрасілі Дзівакова ў госці ў  "Культурную сядзібу". Размаўляць будзем пра беларускі тэатр, фестываль польскай драмы і ўвогуле сучасную драматургію.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Одноклассники".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.