Вы тут

"Культурная сядзіба": адны журналісты катаюцца ў аўтазаках, іншыя хваляць уладу

"Культурная сядзіба" з Барысам Гарэцкім

На "Ланцугу салідарнасці" ў Мінску затрыманымі апынуліся ўсе журналісты, хто стрыміў ці здымаў акцыю. Іх "пакаталі" ў аўтазаках, патрымалі ў міліцыі і бліжэй да ночы выпусцілі. А далей мы пабачылі, як былыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ пачалі выступаць з пакаяннымі каментарамі, а дзейсныя — нахваліваць дзеючыя ўлады.

Як сёння выглядае беларуская журналістыка? На якія "сацыяльныя страты" яна падзеленая? Як журналістам ацалець падчас сёлетніх пратэстаў? Ці маюць права іх затрымліваць, а калі не — дык на якіх падставах затрымліваюць? Ці застанецца Яўген Перлін у прафесіі, калі выбары выйграе Віктар Бабарыка? Гэта і шмат што іншае абмяркоўваем з намеснікам старшыні "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Барысам Гарэцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.