Куба замацуе права на прыватную ўласнасць у сваёй канстытуцыі

 Куба замацуе права на прыватную ўласнасць у сваёй канстытуцыі

Улады Кубы маюць намер замацаваць у канстытуцыі краіны права на прыватную ўласнасць. Такое палажэнне з’явілася ў новай рэдакцыі асноўнага закона, які вынесуць на галасаванне ў парламент 22-23 ліпеня.

Ужо восем гадоў на Кубе праводзяць рынкавыя рэформы, скіраваныя на стымуляванне эканомікі вострава. Але гэтыя захады супярэчаць канстытуцыі ўзору 1976 года, паводле якога Куба будуе марксісцка-ленінскі сацыялізм, а прыватная ўласнасць і заняткі бізнэсам забароненыя.  

Пры гэтым у 1992 годзе прынялі папраўку, якая замацоўвае права прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. У 2011 годзе адмянілі забарону на продаж нерухомасці, таму цяпер грамадзяне Кубы і асобы, якія маюць права на сталае пражыванне, могуць прадаваць і набываць кватэры і дамы.

Апроч таго, новая канстытуцыя ўводзіць элементы дэмакратычных свабодаў — з’явяцца выбарныя пасады прэзідэнта, а таксама віцэ-прэзідэнта. Знаходжанне кіраўніка краіны на сваёй пасадзе будзе абмежаванае двума тэрмінамі па пяць гадоў, а палітычную ўладу падзеляць паміж прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі