Крышціяну Раналду ўстанавіў новы рэкорд

Крышціяну Раналду ўстанавіў новы рэкорд

Нападаючы турынскага "Ювентуса" і футбольнай зборнай Партугаліі 35-гадовы Крышціяну Раналду ўстанавіў новы рэкорд. Ён стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі сусветнага футбола — 760 галоў за кар'еру (большасць з іх былі забіты падчас выступлення за мадрыдскі "Рэал"). І спыняцца не збіраецца.

760-ы гол Раналду забіў у матчы за Суперкубак Італіі (2:0) з "Напалі". Такім чынам ён абышоў чэха Ёзэфа Біцана, які скончыў кар'еру гульца ў 1955-м з 759 галамі. Яшчэ раней быў абагнаны легендарны бразілец Пеле, у якога 757 галоў у афіцыйных матчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі