Вы тут

Крыніца: Разам з Баскіным затрымалі яго падначаленых, усіх адвезлі ў Мінск

Аб затрыманні генеральнага дырэктара кампаніі “Сервалюкс” Яўгена Баскіна стала вядома ў аўторак раніцай. Пакуль ні ў самой кампаніі, ні ў КДБ не каментуюць гэтую інфармацыю. Як стала вядома Еўрарадыё, затрымлівалі Баскіна мінскія спецслужбы.

“На мяне сёння выйшлі родныя бізнесмена. Прасілі дапамагчы з кантактамі адвакатаў. Расказалі, што затрымліваць прыехалі КДБісты, на машынах былі мінскія нумары. Аднаму з затрыманых дазволілі патэлефанаваць жонцы. Ён ёй расказаў, што іх затрымліваюць і вязуць у Мінск. Яна яшчэ хацела ежу перадаць, рэчы. Але кадэбісты адказалі, што не трэба. Параілі толькі шукаць адваката”, — расказаў Еўрарадыё магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Кампанія “Сервалюкс”, якой кіруе Яўген Баскін, — самы буйны ў краіне вытворца мяса птушкі брэндаў: "Петруха", "Братья Гриль", "Кувшинка". Баскін уваходзіць у шасцёрку самых паспяховых бізнесменаў краіны па версіі выдання “Ежедневник”.

Вечарам 11 сакавіка стала вядома аб затрыманні іншага буйнога бізнесмена — Юрыя Чыжа. У нядзелю КДБ афіцыйна пацвердзіў гэтую інфармацыю і паведаміў, што Чыжа падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама: Чым заканчваліся арышты VIP-бізнесменаў у Беларусі.