Крэмль пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі спрасціць візавы рэжым з Еўрасаюзам

Крэмль пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі спрасціць візавы рэжым з Еўрасаюзам

Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі падпісаць пагадненне з Еўрасаюзам пра спрашчэнне візавага рэжыму не адаб'ецца на інтэграцыйных працэсах з Расіяй. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае ТАСС.

Пяскоў падкрэсліў, што гэта ўнутраная справа Беларусі. "Гэта не павінна перашкаджаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў, таму што існуючыя рэжымы паміж Расіяй і Беларуссю, вядома, улічваюцца пры правядзенні такіх перамоваў і так ці інакш ўзгадняюцца паміж партнёрамі", — патлумачыў ён.

Пяскоў нагадаў, што Расія сваім часам вяла такія ж перамовы, калі адносіны Беларусі і ЕС былі замарожаныя, і падпісала адпаведныя пагадненні. Ён назваў гэта нармальнай практыкай. Пры гэтым Пяскоў дадаў, што яму не вядома, ці ведалі ў Крамлі загадзя пра намер Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка вырашыў падпісаць пагадненні з Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі