Вы тут

Крайнім за атручванне пітной вады ў Мінску зрабілі намстаршыні Мінгарвыканкама

Фёдар Рымашэўскі / minsknews.by

Крайнім за гісторыю з атручваннем пітной вады ў трох раёнах Мінска прызначаны Фёдар Рымашэўскі. Пасля скандалу яго пасунулі з пасады першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама. А з сённяшняга дня, як пішуць "Мінск-Навіны", Рымашэўскі будзе ўзначальваць "Мінскводаканал" — прадпрыемства, адказнае за тую катастрофу.

Напрыканцы чэрвеня пітная вада, якую атрымлівалі прыкладна 780 тысяч чалавек — жыхары поўдня і захаду Мінска — была атручаная невядомым рэчывам. Ваду ў двары падвозілі цыстэрнамі, людзі стаялі па яе ў чэргах. 

Чыноўнікі спярша адмаўляліся нават прызнаць праблему. "Не думаю, што тут ёсць нейкі залішні форс-мажор. Магчыма, на фоне праходзячай у тым ліку палітычнай кампаніі любая падзея разглядаецца пад павелічальным шклом", — сказаў тады намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.