Вы тут

Краўцоў і Раднянкоў сёння ў Кіеве раскажуць, што адбылося з імі і з Калеснікавай

Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў у Кіеве / Фота з сацсетак

Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў знаходзяцца ў Кіеве. Мяркуючы па фота, якое з'явілася ў сацсетках, з хлопцамі ўсё ў парадку. Прэс-сакратар і адказны сакратар Каардынацыйнай рады былі вымушаны выехаць ва Украіну. Разам з імі беларускія сілавікі адпраўлялі і сябру прэзідыюма Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву, схопленую ў цэнтры Мінска ў панядзелак. Аднак яна парвала свой пашпарт і засталася ў Беларусі. Пры гэтым афіцыйная беларуская інфармацыя пра гэтыя падзеі была супярэчлівая. Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Калеснікава. Штаб Віктара Бабарыкі са спасылкай на ананімныя крыніцы піша, што яна затрыманая і ўтрымліваецца ў Мазырскім памежным атрадзе.

Увечары 8 верасня Краўцоў і Раднянкоў на прэс-канфрэнцыі ў Кіеве распавядуць, што з імі адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.