“Красаўцы”: без пашпартоў, але з вернасцю Лукашэнку — эфір з Азаравым

“Красаўцы”: без пашпартоў, але з вернасцю Лукашэнку — эфір з Азаравым

Два гады таму, 23 жніўня 2020 года, Лукашэнка выскачыў з аўтаматам да “красаўцаў” са словамі ўдзячнасці за тое, што дапамаглі яму абараніць уладу ад народа. І на працягу наступных двух гадоў тыя “красаўцы”, выкарыстоўваючы гвалт і рэпрэсіі, працягваюць дапамагаць Лукашэнку гэтую ўладу ўтрымліваць. Спадзевы на тое, што “народная міліцыя” стане на бок народа, не спраўдзіліся. 

Ці варта было ўвогуле спадзявацца на тое, што сілавікі стануць на бок народа і што насамрэч іх можа прымусіць гэта зрабіць? Ці рэальна гаварыць пра стварэнне сілавога кампаненту беларускіх дэмсіл у сённяшніх умовах? Як спыніць раскол у шэрагах прыхільнікаў пераменаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае падпалкоўнік міліцыі, сябра Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі