Краіны Балтыі лічаць, што мэтай вучэнняў у Беларусі было "адразанне" іх ад NATO

Вайсковыя вучэнні каля межаў краін Балтыі сведчаць пра тое, што Расія па-ранейшаму выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з NATO. Такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт. Выступаючы ў Рызе на канферэнцыі па знешняй палітыцы і бяспецы, Паэт сказаў, што праведзеныя Расіяй вучэнні (а мае ён на ўвазе, праўдападобна, вучэнні "Захад-2009", якія праходзілі ў Беларусі і Калінінградскай вобласці) былі найбуйнешымі за апошнія дзесяць гадоў, а іх мэтай было "адрэзаць тры краіны Балтыі ад NATO".

"Гэтыя вучэнні паказваюць стыль мыслення, які па-ранейшаму існуе ў Маскве", — цытуе словы кіраўніка МЗС Эстоніі "Интерфакс".

А прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што NATO трэба распрацаваць "план абароны краін Балтыі", якога няма дагэтуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі