Вы тут

"Кожны тыдзень я змагаюся з надпісам "Царь ненастоящий"

5-я бальніца горада Мінска / 5gkb.103.by​

Раз на тыдзень Дзмітрый Рослік, намеснік галоўнага доктара па гаспадарчай частцы 5-й бальніцы Мінска, бярэ ў рукі пэндзаль, фарбы і ідзе да адной з бальнічных сцен.

"Кожны тыдзень я змагаюся з надпісам "Царь ненастоящий". Кожны тыдзень я яго зафарбоўваю. І кожны тыдзень ён з'яўляецца зноў", — расказвае ён Еўрарадыё.

Мы патэлефанавалі яму, каб даведацца падрабязнасці пра відэа, якое 28 верасня было апублікавана ў "Твітэры" адной з супрацоўніц бальніцы. У апісанні пазначана, што галоўны доктар са сваімі намеснікамі правярае асабістыя рэчы супрацоўнікаў на прадмет наяўнасці БЧБ-сімволікі.

Галоўнага доктара Міхаіла Назарчука на месцы не аказалася. А загадчык гаспадаркі сказаў, што пра відэа і пра праверку асабістых рэчаў нічога не ведае. І падзяліўся гісторыяй сваёй асабістай барацьбы за чысціню, якую парушаюць прыхільнікі перамен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.