Вы тут

Адміністрацыя 5-й лякарні шукала ў ардынатарскай БЧБ-сцягі

У ардынатарскай 5-й лякарні / скрыншот

Адміністрацыя 5-й лякарні шукала ў адной з ардынатарскіх БЧБ-сцягі. Відэа, на якім чалавек, падобны да галоўнага доктара лякарні Міхаіла Назарчука спачатку аглядае змест шафы, а пасля пужае дактароў размовай з КДБ, зняла анастэзіёлаг-рэаніматолаг Ніка Сяховіч

— Чаму ён прыйшоў менавіта да нас — не ведаю. Здаецца, яму нехта паведаміў, што ў нас у ардынатарскай ёсць БЧБ-сімволіка, — распавядае Ніка Еўрарадыё. — Пры мне ён проста зайшоў у ардынатарскую са сваімі намеснікамі і пачаў адкрываць усе шафы і тумбачкі, даставаць рэчы. У адной шафе знайшоў невялікі сцяг.

— А гэта добра па-вашаму — капацца ў асабістых рэчах? — пытаецца нехта за кадрам. 

— Нядобра — вывешваць тое, што не паложана, — адказвае прадстаўнік адміністрацыі. — Вось гэта не добра.

Па словах Нікі, сцяг, які знайшоўся ў шафе, ёй не належыць. Яна кажа, што не ў курсе, ці ведае адміністрацыя, што відэа ўжо гуляе па сеціве. Але звальняцца з лякарні па ўласным жаданні не збіраецца прынцыпова.

28 верасня Еўрарадыё спрабавала атрымаць каментар у Міхаіла Назарчука. Але датэлефанавацца да яго так і не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.