Кожны дзясяты беларус думае, што сёлета яго матэрыяльны стан пагоршыцца

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і даследаванняў хатніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак.



Па звестках Белстата, кожная пятая даследаваная гаспадарка станоўча ацэньвае змены ў сваім дабрыбыце ў параўнанні з 2012 годам, пагаршэнне дабрабыту адчулі 18% рэспандэнтаў. Больш за палову апытаных кажуць, што іх дабрабыт не змяніўся.



Прычым, 40% даследаваных сямей звязваюць пагаршэнне становішча з ростам коштаў. Паляпшэнню дабрабыту спрыяў рост заробкаў (пра гэта кажуць амаль 37% апытаных), змена месца працы ці пасады — у 13% выпадкаў, павелічэнне пенсій і выплат — 19%.



Белстат таксама прааналізаваў таксама і спадзяванні беларусаў наконт свайго матэрыяльнага становішча ў 2014 годзе. Амаль 70% рэспандэнтаў мяркуюць, што іх становішча не зменіцца. Яшчэ 30% настроены не так аптымістычна.



Канашонак: “Магчымае пагаршэнне асабістага матэрыяльнага — кожная дзясятая даследаваная гаспадарка. Кожная чацвёртая гаспадарка праяўляе сацыяльны аптымізм і лічыць, што іх стан ў наступным годзе палепшыцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі