Кожная праблемная сям’я на Міншчыне атрымае ў куратары чыноўніка

Асабіста кантраляваць праблемныя сем'і будуць чыноўнікі ў Мінскай вобласці. Такое даручэнне яны атрымалі ад старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца. Такіх сем'яў па вобласці амаль 2,5 тысячы, распавядае прэс-сакратар выканкама Кацярына Пенза.

Кацярына Пенза: "Маецца на ўвазе, што гэтым будуць займацца не толькі работнікі Мінаблвыканкама, але чыноўнікі ўсіх раёнаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус з мясцовых саветаў, прафсаюзы… Усяго ў Мінскай вобласці 2338 нядбайных сем'яў".

Пакуль гэта асабістая ініцыятыва старшыні Мінаблвыканкама. Механізм кантролю за такімі сем'ямі пакуль не выпрацаваны, але з'явіцца ў бліжэйшы час, кажа Кацярына Пенза.

Дарэчы, у праблемных сем'ях рэгіёна выхоўваюцца 3959 дзяцей. Каля 7 тысяч дзяцей прызнаныя сацыяльнымі сіротамі. Толькі 5% бацькоў аплачваюць выдаткі на іх утрыманне, 25% бацькоў увогуле не плацяць нічога. Такія праблемы трэба будзе вырашаць усім чыноўнікам Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі