Korn у Мінску: лепшы гук за ўсе канцэрты ў Палацы спорту! (фота)

26 траўня ў Мінску насуперак валютнаму крызісу ўсё ж адбыўся канцэрт легендаў nu-metal — каліфарнійскага гурта Korn. Нягледзячы на тое, што квіткі на канцэрт за апошнія месяцы істотна "падраслі" у кошце, Палац спорту быў поўны: імпрэзу наведала каля 3 тысяч чалавек. Хаця было такое адчуванне, што гледачоў не менш за 5 тысяч!

26 траўня Еўрарадыё вяло прамую трансляцыю з канцэрта ў сваім твітэры. А сёння прапануем вам уласны фотарэпартаж з Палаца спорту:

 

 

 

 

За ўвесь канцэрт Джонатан Дэвіс не сказаў ні слова ані па-беларуску, ані па-руску. Усё, на што яго хапіла, — "Hello, Minsk!" ды "Where are your f*cking hands?"

 

 

Джэймс Шафер паліваў танцпол імпартнай "Бонаквай", а пасля "пасеяў" на ім процьму фірмовых "корнаўскіх" медыятараў. Адзін з іх дастаўся Яну Вінцэнту Паўлаву, які наведаў канцэрт разам з бацькам — гітарыстам N.R.M. Пітам Паўлавым.

 

 

 

 

Рэджынальд Арвізу і яго заўсёдны Ibanez K-5.

 

 

 

Экзатычны фанат Korn прыехаў у Беларусь з Японіі.

 

 

Гучанне Korn на альбомах істотна адрозніваецца ад канцэртнага. Меладычны і нечаканы ў студыях, падчас канцэртаў гурт працуе для танцпола, які адказвае шалёнай удзачнасцю. З музыкі знікаюць арытмічныя хады, ёсць нават такое адчуванне, што яна адмыслова спрашчаецца. Але гук на мінскім канцэрце быў адладжаны, як след.

“Лепшы гук за ўсе канцэрты, якія я чуў у Палацы спорту, — дзеліцца ўражаннямі Піт Паўлаў. — Асабліва рэспект, бо з цяжкіх гуртоў заўжды чуць толькі гуд па нізе і кашу… А тут усё разборліва і падобна да таго, як я прызвычаіўся чуць на пласцінках і ў канцэртных запісах!”

 

 

 

 

 

 

Пры пачатку канцэрта Джонатан Дэвіс зайграў на дудзе. Было вельмі падобна да кавера на UNIA... Тым больш, што дагэтуль быў кавер на "Speak To Me / Breath" гурта Pink Floyd!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота: Gluctim.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі