Конкурс для тых, хто любіць кіно: не глядзець, а слухаць!

Переможцам конкурсу стала Юлія Дараненка. Яна не толькі даслала нам вельмі падрабязны расповед, але і зрабіла гэта першай. А вось і адказ удзельніцы:


"Сцяна Цоя ў нашай сталіцы — гэта, вядома ж, значны помнік выдатнаму музыканту Віктару Робертавічу Цою. Гэта сцяна лічыцца традыцыйным месцам сустрэч прыхільнікаў легендарнай групы.А з'явілася сцяна пасля смерці Цоя ў 1990 годзе. На гэтых бетонных плітах прыхільнікі пакідалі графіці і пісалі вершы.

Упершыню сцяна з'явілася на Кастрычніцкай плошчы побач з Палацам Рэспублікі. У тыя часы сцяна мела працягласць больш за 100 метраў. Але пасля таго, як будаўніцтва было завершанае ў 1997 годзе, большую частку бетонных пліт прыбралі. Дзве з іх перанеслі за музей Вялікай Айчыннай вайны, на вуліцу Інтэрнацыянальную (побач з лінгвістычнай гімназіяй недалёка ад комплексу "Журавінка"), дзе яны стаялі да верасня 2008 года. Потым фрагменты “сцяны Цоя” былі дэмантаваныя ў сувязі з будаўніцтвам новага будынка.

Прыхільнікі артыста неаднаразова адпраўлялі лісты ў Мінгарвыканкам з просьбай аб аднаўленні сцяны. І іх пачулі. 6 снежня 2009 150 маладых людзей сабраліся ў цэнтры Мінска, каб ушанаваць памяць Віктара Цоя і выказаць пратэст бюракратызму ўлад, якія зацягваюць вырашэнне пытання са Сцяной яго памяці ....

Сёння помнік Віктару Цою можна ўбачыць на скрыжаванні вуліц Беларускай і Ульянаўскай у цэнтры горада недалёка ад стадыёна "Дынама". Ініцыятары аднаўлення "сцяны Цоя", прыхільнікі спевака, ўтрымліваюць гэтае месца ў парадку...

Памяць пра Цое заўсёды жывая. Тое, што адбываецца штогод 15 жніўня ля даволі вядомай "сцяны Цоя" ў Мінску — таму пацверджанне. Сотні тых, хто любіў Віктара пры жыцці або пазнаёміўся з творчасцю паэта і музыканта ўжо пасля яго смерці, прыходзяць сюды з кветкамі, плакатамі, фатаграфіямі і да позняга вечара спяваюць пад гітару яго песні. Яны па-ранейшаму разам, шануюць памяць свайго куміра!"

Умовы конкурса:

Еўрарадыё памятае гісторыю мінскай сцяны Цоя, а ці ведаеш яе ты? Прапануем прыгадаць, калі сцяна з'явілася, дзе знаходзілася і куды потым пераязджала. Аўтару расповеду, бліжэйшага да гістарычных фактаў, абяцаем запрашальнік на дваіх на трыб'ют "Кіно", які адбудзецца ў клубе Re:public 11 лістапада. Свае адказы дасылай на пошту [email protected] з паметкай "конкурс" ды кантактным тэлефонам. 


Вынікі падвядзем 10 лістапада.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі