"КоммерсантЪ": Беларусь папрасіла Расію прыслаць маскі і апараты ШВЛ

"КоммерсантЪ": Беларусь папрасіла Расію прыслаць маскі і апараты ШВЛ

Беларусь у ліку іншых постсавецкіх краінаў папрасіла Расію дапамагчы ў барацьбе з каранавірасам. Гаворка ідзе пра медыцынскія маскі, тэставыя сістэмы і апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), піша маскоўскае выданне "КоммерсантЪ".

Па звестках выдання, такія просьбы ў Маскву даслалі амаль усе краіны СНД. Выключэнне склалі Украіна і Туркменістан. "Інфармацыя акумулюецца і перадаецца ў штаб, дзе прымаецца рашэнне, каму і што вылучаць. Наменклатура — ад марлевых павязак да ШВЛ", — расказала журналістам крыніца.

Для вылучэння дапамогі патрабуецца спецыяльны дазвол расійскага ўрада, бо яшчэ 2 сакавіка была прынятая пастанова, якая забараняе вываз медыцынскай прадукцыі з краіны.

Расійскі бок чакае ад афіцыйнага Мінска больш адказнага падыходу да барацьбы з каранавірусам і адзначае, што ў нашай краіне не спынены хакейны чэмпіянат, працягваюцца заняткі ў навучальных установах, ідзе падрыхтоўка да масавых летніх фэстаў кшталту "Славянскага базару".

Раней беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што медыцынскіх масак у краіне дастаткова і нават можна арганізаваць іх экспарт у Германію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі