Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла да 12 чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла да 12 чалавек

Колькасць выпадкаў кітайскага каранавіруса ў Беларусі вырасла да 12 чалавек. Пра станоўчыя тэсты на COVID-19 у трох чалавек: жыхароў Мінска, Гомеля і Гродна — у сераду паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

"Моцныя навіны" паведамляюць, што хворы ў Гомелі — гэта 20-гадовы спартсмен, які вярнуўся праз Мінск з Партугаліі, дзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах па акрабатыцы. Ён знаходзіцца ў мясцовай інфекцыйнай бальніцы. Шпіталізуюць усіх людзей, якія кантактавалі са спартоўцам.

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла да 12 чалавек
На этапе Кубка свету ў партугальскім горадзе Мая дзве мужчынскія пары з Беларусі падняліся на п'едэстал / bga.by

Мінчук вярнуўся ў Беларусь з Германіі і не прызнаўся, што быў у Паўночнай Італіі.

Ва ўсіх пацыентаў стан здавальняючы, тэмпературы і іншых клінічных праяў хваробы няма, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Трое чалавек вылечыліся ад кітайскага каранавіруса, на гэтым тыдні іх плануюць выпісаць са стацыянара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі