Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Кітаі павялічылася да 60 тысяч

Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Кітаі павялічылася да 60 тысяч чалавек, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на AFP.
Дзень таму кітайскі ўрад паведаміў, што колькасць ахвяраў землятрусу перавысіла 55 тысяч чалавек. Аднак выратавальнікі працягваюць разбіраць завалы і канчатковая колькасць загінулых можа перавысіць 80 тысяч чалавек.

Землятрус у кітайскай правінцыі Сычуань магнітудай 7,8 бала адбыўся ў панядзелак, 12 траўня. Колькасць параненых ужо перавысіла 280 тысяч чалавек, каля 5,5 мільёнаў жыхароў пацярпелых раёнаў засталіся без жылля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі