Вы тут

Колішні журналіст Еўрарадыё Раман Пратасевіч папрасіў прытулку ў Польшчы

Раман Пратасевіч / twitter.com/pr0tez

Колішні журналіст Еўрарадыё Раман Пратасевіч папрасіў прытулку (міжнароднай аховы) у Польшчы. Дакументы ў Офіс па справах замежнікаў ён падаў 22 студзеня.

Напачатку 2010-х Раман Пратасевіч быў моладзевым актывістам. Яго неаднаразова затрымлівалі — у тым ліку падчас "маўклівых пратэстаў" 2011 года. Хлопец паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, аднак неўзабаве быў адлічаны. 

Затрыманне Рамана Пратасевіча ўлетку 2011 года / Еўрарадыё

Пратасевіч паспеў папрацаваць у некалькіх незалежных выданнях. Апошнім з іх было Еўрарадыё, ён працаваў у нас з верасня 2018 года па лістапад 2019-га — амаль да самага ад'езда ў Польшчу ў звязку са "справай Чудзянцова".

Вось што кажа Раман Пратасевіч у каментары Еўрарадыё: "Што я буду рабіць у Польшчы? Жыццё працягваецца. Я застануся ў журналістыцы... Спадзяюся, што ўсё і далей будзе добра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.