Клінтан захварэла, адмененая яе паездка ў Каліфорнію, Трамп маўчыць

Клінтан захварэла, адмененая яе паездка ў Каліфорнію, Трамп маўчыць

Хілары Клінтан захварэла, у кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі дыягнаставалі пнеўманію. З-за гэтага была адмененая яе паездка ў Каліфорнію для збору сродкаў на перадвыбарчую кампанію, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

68-гадовай Клінтан стала кепска ў нядзелю на цырымоніі, прысвечанай 15-м угодкам нападу тэрарыстаў на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года. Яна не магла сама ісці — памочнікі літаральна пад рукі завялі Хілары Клінтан у мікрааўтобус (у СМІ была інфармацыя, што яна страціла прытомнасць). Яе прэс-служба пракаментавала інцыдэнт са спазненнем. Асабісты лекар патлумачыла дрэннае самаадчуванне кандыдата ў прэзідэнты абязводжваннем. Паводле яе слоў, яшчэ ў пятніцу Клінтан захварэла на пнеўманію, ёй былі выпісаныя антыбіётыкі. Нягледзячы на гэта, яна вырашыла не прапускаць цырымонію. Пазней сама кандыдат у прэзідэнты заявіла, што "адчувае сябе выдатна".

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі 70-гадовы Дональд Трамп забараніў памочнікам негатыўна каментаваць хваробу саперніцы на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі