Клічко: У пятніцу Януковіч сустрэнецца ў Вільні з Меркель

Ён сцвярджае, што 29 лістапада ў Вільні адбудзецца сустрэча прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель. На ёй мусяць быць абмеркаваныя пытанні, звязаныя з падпісаннем пагаднення аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза.





Віталь Клічко адзначыў, што ціск украінскага грамадства, якое выйшла на акцыі ў падтрымку еўраінтэграцыі, будзе вызначальным фактарам для магчымасці падпісання пагаднення аб асацыяцыі. Нагадаем, раней украінскі ўрад вырашыў адмовіцца ад падпісання гэтага дакумента падчас віленскага саміта "Усходняга партнёрства".





У той жа час у прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы паведамілі РІА "Новости", што не маюць інфармацыі пра запланаваную сустрэчу Януковіча і Меркель.

 

Украінская апазіцыя выставіць на прэзідэнцкія выбары трох кандыдатаў

 

Фота — ria.ru