Кітайскі мільярдэр вывез на вакацыі ў Францыю 6500 супрацоўнікаў

Кітайскі мільярдэр вывез на вакацыі ў Парыж і на Блакітны Бераг амаль 6500 супрацоўнікаў сваёй кампаніі, піша The Daily Mail.


 
Кіраўнік кампаніі Tiens Group Company Лі Цзіньян забраніраваў у Парыжы 140 гатэляў, а таксама 4760 нумароў ў 79 гатэлях у Канах і Манака.


 
Паездка была прымеркаваная да 20-годдзя кампаніі, адзначае tut.by. Паводле папярэдніх звестак, кампанія выдаткавала на яе 33 мільёны еўра.

Фота — AP, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі