Кіроўца ў Мінску знёс клумбу з кветкамі на кругавым скрыжаванні
![Наступствы аварыі ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/mashina.jpg.webp?itok=j2jENwQH)
Наступствы аварыі ў Мінску / t.me/gaiminsk
Кіроўца ў Мінску на кругавым скрыжаванні не справіўся з аўто — яго спыніла клумба. Гэта здарылася на прашпекце Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Францішка Багушэвіча.
За стырном Фальксвагена быў 24-гадовы мясцовы жыхар. Ён разбіў аўто, але ў здарэнні ніхто не пацярпеў.
![Кіроўца ў Мінску знёс клумбу з кветкамі на кругавым скрыжаванні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%B01.jpg.webp?itok=hgBr0OI0)
Аварыя ў Мінску / t.me/gaiminsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.