Кірк Хэмет і Слэш здымуцца ў фільме пра тое, як Cry Baby скаланула свет

У наступным годзе на экраны плануецца выхад фільма пра тое, як гітарная педаль Cry Baby скаланула свет. Знакамітыя гітарысты - Кірк Хэмет з Metallica, Слэш, Зак Уайлд і іншыя вядомыя рок-дзеячы з'явяцца ў новым фільме пад назвай "Cry Baby: The Pedal That Rocks The World".



Гэта першая ў гісторыі дакументальная стужка, прысвечаная нават не інструменту, а пэўнаму музычнаму прыстасаванню - знакамітай педалі-квакушцы. У фільме будзе расказана гісторыя Cry Baby, пачынаючы з таго моманту, як інжынер Брэд Планкет  вынайшаў эфект "вау-вау" у 1966-м годзе і да сёння. Таксама будуць прыведзеныя інтэрв'ю з вядомымі гітарыстамі, якія падзеляцца сакрэтамі працы з гэтай прымочкай.

Адзначым, што сёння "Cry Baby" з'яўляецца самай папулярнай педаллю ў гітарнай практыцы. На эфекце "вау-вау" пабудаваны такія класічныя кампазіцыі, як "Voodoo Child" Джымі Хендрыкса, "Enter Sandman" Metallica, "Sweet Child O' Mine" Guns N'Roses. "Квакушка" шмат у чым вызначыла "фірмовае" гучанне Эддзі Ван Халена, Джо Сатрыяні, Сціві Рэя Воэна, тых жа Хендрыкса і Слэша.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі