Кіргізскім дзяўчатам да 22 гадоў абмежавалі выезд за мяжу

Цяпер жанчынам маладзейшым за 22 гады, ахвочым выехаць за мяжу, спатрэбіцца дазвол бацькоў ці пацвярджальныя дакументы пра навуанне або лячэнне, інфармуе БЕЛТА.



Ініцыятаркай законапраекта стала дэпутатка Ыргал Кадыраліева. Па яе словах, былі выпадкі, калі кіргізскія дзяўчаты, якія выехалі за мяжу, працавалі ў бардэлях. Таксама, кажа дэпутатка, усё часцей маладыя грамадзянкі краіны за мяжой нараджаюць дзяцей і кідаюць іх.



Юрысты і праваабаронцы ў Кыргызстане ўжо назвалі гэтую норму антыканстытуцыйнай і ўшчамленнем правоў жанчын. Некалькі няўрадавых арганізацый маюць намер звярнуцца да прэзідэнта з просьбай накласці вета на пастанову парламента.



Кадр з фільма "Каўказская палонніца"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі