Кіраўнікоў штаба Бабарыкі выклікалі ў Генпракуратуру

Кіраўнікоў штаба Бабарыкі выклікалі ў Генпракуратуру

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака, кіраўнікоў выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, выклікалі ў пракуратуру 16 ліпеня на 11:00. Пра гэта штаб экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду паведаміў у Твітары. 

"Мы скарыстаемся гэтай магчымасцю для перадачы інфармацыі пра шматлікія парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання", — гаворыцца ў паведамленні. 

Крыху пазней прадстаўнікі штаба паведамілі, што стэлефанаваліся з пракуратурай і перанеслі візіт на пазнейшы час. "Парадак дня канструктыўны", — супакойваюць яны сваіх прыхільнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі