Кіраўніка шклоўскай філіі Партыі БНФ асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму
Кіраўніка шклоўскай філіі Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага апазіцыянера абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 15,5 мільёнаў рублёў. Такое рашэнне прыняў раённы шклоўскі суд, які прызнаў палітыка вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
“Там вельмі цёмная справа. Ён кіраваў некалькімі кацельнямі. Заўсёды быў на вельмі добрым рахунку. Тое, што яго вінавацяць у найме нейкіх фіктыўных людзей, натуральна, калі гэта сапраўды так, яно не магло адбывацца без згоды вышэйшага начальства”.
Па словах Вячоркі, прысуд Фёдараву неўзабаве будзе абскарджаны. На гэта ў адвакатаў палітыка ёсць 10 дзён.