Кіраўніка незалежнага прафсаюза міліцыя папрасіла не карыстацца стрэльбай

Паляўнічай стрэльбай старшыні прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча зацікавіўся ўчастковы міліцыянт. Здарылася гэта напярэдадні наведвання кіраўніком дзяржавы мемарыяльнага комплекса "Яма", які знаходзіцца каля дома прафсаюзнага дзеяча ў Мінску. Міліцыянт папрасіў Фядыніча напісаць распіску з тэкстам наступнага зместу: "Я, Генадзь Фядыніч, абавязуюся не ўскрываць сейф і не карыстацца зброяй 20 і 21 кастрычніка".

Як адзначае bulletinonline.org, Фядыніч валодае паляўнічай стрэльбай ужо болей за 10 гадоў. Аднак выкарыстоўвае яе рэдка - адзін-два разы на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі