Кіраўніка дабрачыннай арганізацыі будуць судзіць за педафілію

Кіраўніка дабрачыннай арганізацыі будуць судзіць за педафілію

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць заснавальніка і былога старшыні міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "У дапамогу дзецям-сіротам" Вячаслава Давыдовіча.

Экс-кіраўнік дабрачыннай арганізацыі ў лютым 2014 года быў асуджаны на чатыры гады за эканамічнае злачынства — незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.

Пакуль ён быў за кратамі, улетку 2014 года супраць яго пачалі расследаваць справу аб педафіліі. Аднак узімку справу закрылі — праз адсутнасць доказаў. У чэрвені 2015 года справу аднавілі.

Цяпер следства вінаваціць Давыдовіча ў здзяйсненні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, а таксама шэрагу злачынстваў эканамічнай накіраванасці.

Па словах следчых, з красавіка 2010 года па лістапад 2012 года Давыдовіч здзейсніў сэксуальныя дзеянні ў дачыненні да выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Яго вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу — гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (ч.3 арт.167), іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту (ст.168), незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць (ч.2 арт.233), злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.424), службовы падлог (ч.2 арт.427).

Пракуроры накіравалі справу Давыдовіча ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі