Вы тут

Кіраўнік "Раскосмасу" назваў Венеру рускай планетай

Дзмітрый Рагозін / Reuters

Расія плануе адправіць на Венеру не толькі сумесную з ЗША місію "Венера-Д", але яшчэ і сваю ўласную. Пра гэта кіраўнік "Раскосмаса" Дзмітрый Рагозін заявіў на выставе HeliRussia-2020 15 верасня.

Акрамя таго, Рагозін назваў Венеру рускай планетай. 

"Мы таксама разглядаем асобную місію на Венеру. Лічым, што Венера — гэта руская планета, так што няма чаго адставаць. Праекты місій па Венеры ўключаныя ў праект адзінай дзяржпраграмы касмічнай дзейнасці Расіі на перыяд 2021-2030 гадоў", — перадае ТАСС яго словы.

Напярэдадні на Венеры выявілі сляды фасфіну — газу, які можа мець біялагічнае паходжанне. З гэтага навукоўцы зрабілі выснову, што на планеце можа існаваць жыццё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.