Кіраўнік Прадстаўніцтва Швейцарыі: Для Беларусі “базавы даход” — гэта фантастыка

Кіраўнік Прадстаўніцтва Швейцарыі: Для Беларусі “базавы даход” — гэта фантастыка

Швейцарыя сёння не мае свайго пасла ў Беларусі, бліжэйшая амбасада знаходзіцца ў Варшаве. У Мінску працуе толькі Прадстаўніцтва краіны. Не дзіўна, бо сумесных бізнес-праектаў у дзяржаваў не так і шмат. Таваразварот паміж Беларуссю і Швейцарыяй складае каля 200 мільёнаў долараў.

Сваім меркаваннем пра сучасны стан беларуска-швейцарскіх адносінаў з журналістамі падзяліўся старшыня Прадстаўніцтва Швейцарскай канфедэрацыі ў нашай краіне Паскаль Эбішар.

Цягнікі "Штадлер"

Наколькі мне вядома, кампанія "Штадлер", якая займаецца электрацягнікамі, вясной планавала інвестыцыі ў памеры 3-5 мільёнаў долараў. Вытворчасць будзе развівацца далей.

Санкцыі

Сам факт зняцця санкцый з Беларусі вельмі пазітыўны. Гэта сведчыць пра нармалізацыю адносінаў паміж Беларуссю і Швейцарыяй. Прыклад "Штадлера" даводзіць, што ў швейцарскіх інвестараў ёсць цікавасць да Беларусі. Разам з тым, пытанне прыходу швейцарскіх прадпрыемстваў у Беларусь — гэта не адказнасць ураду Швейцарыі, але ініцыятыва прыватных інвестараў. Кожны будзе вырашаць сам за сябе.

Базавы даход”

“Базавы даход” для Беларусі? (смяецца) Не, гэта немагчыма, бо ў вас няма дэмакратычнай традыцыі. Не забывайцеся, што прапанова з “базавым даходам” для кожнага швейцарца (памерам 2250 еўра, незалежна ад занятасці, — Еўрарадыё) была не ініцыятывай урада, а прапановай з боку інтэлектуалаў, якія прасунулі сваю ідэю.

Гэта больш філасофія, натуральна. Людзі, якія гэта прасоўвалі і галасавалі за гэта, нават не задумваліся пра эканамічны бок пытання. У нас жа і за падаткі таксама галасуюць… Такія пытанні — гэта рашэнні грамадства.

Атамная энергія

Вы ведаеце, што мы адмовіліся ад выкарыстання атамнай энергіі. На працягу 20 гадоў мы маем вывесці з ужытку усе нашы атамныя станцыі. Гэта будзе цяжка, бо цяпер фактычна 40% энергіі, якой мы карыстаемся, паходзіць з атамных станцый. Разам з тым, мы з’яўляемся суседзямі Францыі, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў атамнай энергіі — больш за 50 станцый. Але гэта прыватнае пытанне кожнай краіны, роўна, як і пытанне з вашай Астравецкай АЭС.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Швейцарыі: Для Беларусі “базавы даход” — гэта фантастыка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі