Кіраўнік МЗС Латвіі: трэба хутчэй уводзіць сектаральныя санкцыі супраць Беларусі

Кіраўнік МЗС Латвіі: трэба хутчэй уводзіць сектаральныя санкцыі супраць Беларусі

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікае хутчэй уводзіць сектаральныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Пра гэта ён заявіў падчас відэаканферэнцыі з калегамі з краін Балтыі і Паўночнай Еўропы. Рынкевічс лічыць, што дзеянні афіцыйнага Мінска ў сітуацыі з пасажырскім самалётам Ryanair былі небяспечныя. Адначасова з санкцыямі міністр заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі.

У канцы траўня стала вядома, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і кіраўніка МЗС Латвіі Эдгарса Рынкевічса за "наўмысныя дзеянні, накіравананыя на распальванне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці". Так кваліфікаваная замена чырвона-зялёнага дзяржаўнага сцяга РБ на бел-чырвона-белы на флагштоку ў цэнтры латвійскай сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі